Долар 4 лютага патаннеў на 270 рублёў, еўра — на 120

У сераду, 4 лютага, па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара знізіўся на 270 рублёў — да 15150 рублёў, курс еўра знізіўся на 120 — да 17360, курс расійскага рубля вырас з 228 да 232 беларускіх рублёў.

Нагадаем, у аўторак, 3 лютага, курс долара панізіўся на 30 рублёў і складаў 15420, курс еўра павысіўся на 20 — да 17480 рублёў, курс расійскага рубля павялічыўся на 5 рублёў — да 228 беларускіх рублёў.

Што чакае беларусаў пасля дэвальвацыі. Прагнозы экспертаў

Фота:  ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі