Добраахвотнікі: што адбываецца з палком Каліноўскага — эфір

Баец "Жэрар" / архіў

Баец "Жэрар" / архіў

Днямі ў сацсетках палка імя Кастуся Каліноўскага з’явілася нечаканая абвестка, што полк спыняе набор рэкрутаў ва ўсе свае падраздзяленні. І амаль адначасова на сайце палка было аб’яўлена, што спыняюцца і любыя зборы на полк — застаюцца толькі мэтавыя для канкрэтных падраздзяленняў. Абвестку на сайце прэс-служба ПКК назвала вынікам “узлому”, а заяву пра спыненне набору рэкрутаў пакінулі без тлумачэнняў. Маўляў, неўзабаве ўсё патлумачым, але не зараз. Не здолеў нічога пра сітуацыю ў палку сказаць і палітычны прадстаўнік ПКК Зміцер Шчыгельскі.

Што адбываецца ў палку ды з палком і з чым гэтыя працэсы могуць быць звязаныя? Як любая сітуацыя ў палку ўплывае на ўсіх беларускх добраахвотнікаў ва Украіне і пры чым тут палітыка? Ці  патрэбныя змены ў стуктуры палка і як гэтыя змены лепш праводзіць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы баец палка імя Кастуся Каліноўскага з пазыўным “Жэрар”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі