Кандыдатаў у народнае апалчэнне спытаюць пра стаўленне да палітыкі дзяржавы

Атрад народнага апалчэння з Асіповіцкага раёна

Атрад народнага апалчэння з Асіповіцкага раёна / @modmilby

Пры адборы ў народнае апалчэнне будуць прымацца да увагі "стаўленне кандыдата да праводзімай дзяржавай палітыкі, гатоўнасць яго да ўдзелу ва ўзброенай абароне краіны, узровень яго ваеннай падрыхтоўкі". Пра гэта гаворыцца ў пастанове ўрада" Аб парадку фарміравання і забеспячэння народнага апалчэння", дакумент апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым партале.

Адбор кандыдатаў будуць праводзіць мясцовыя ўлады "па ўзгадненні з тэрытарыяльнымі органамі ўнутраных спраў, органамі дзяржаўнай бяспекі, мясцовымі органамі ваеннага кіравання і арганізацыямі аховы здароўя з улікам абмежаванняў, устаноўленых заканадаўствам".

Выканкамы могуць адмовіць кандыдату, калі набрана ўжо дастатковая колькасць байцоў; калі ў кандыдата ёсць ваенная спецыяльнасць, і ён можа быць запатрабаваны ва Узброеных сілах РБ; а таксама "па іншых абставінах, якія перашкаджаюць выкананню задач народнага апалчэння".

У дакуменце прапісана, што аптымальная колькасць атрада народнага апалчэння не павінна, як правіла, перавышаць 100 чалавек, а групы народнага апалчэння – 20 чалавек. Асноўнымі задачамі атрадаў народнага апалчэння з'яўляюцца патруляванне і выстаўленне пастоў на вуліцах або участках мясцовай, а таксама пэўных аб'ектах "для прадухілення і спынення правапарушэнняў". Пры прызначэнні камандзіраў атрадаў і іх намеснікаў улічваюцца наяўнасць звестак аб правапарушэннях, а таксама "здзяйсненне дзеянняў, якія ствараюць пагрозу нацбяспецы краіны". Камандзір атрада будзе падпарадкоўвацца начальніку тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі