Вы тут

Створаны новы футбольны клуб — "Днепр-Магілёў"

Трэніроўка новай каманды / vk.com/league1blr

У Магілёве створаны новы футбольны клуб. Ён атрымаў назву "Днепр-Магілёў". Рашэнне пра яго стварэнне было прынятае кіраўніцтвам горада, інфармуе vk.com/league1blr (па іншай інфармацыі — кіраўніцтвам вобласці). У якой лізе беларускага чэмпіянату ён будзе ўдзельнічаць, пакуль невядома. Ідзе фармаванне асноўнага складу каманды, якая будзе складацца з выхаванцаў магілёўскага футбола. У новым футбольным клубе адбылося аб'яднанне двух мясцовых дзіцячых спартыўных школ. Галоўнага трэнера ў "Дняпра" пакуль няма. Ідзе праца над лагатыпам і афіцыйным сайтам.

Як вядома, у мінулым сезоне Магілёў у эліце беларускага футбола прадстаўляла каманда "Дняпро". Гэта быў прыватны праект, створаны шляхам аб'яднання перад пачаткам сезона клубаў "Дняпро" і "Прамень". Першы пакідаў вышэйшую лігу, але дзякуючы аб'яднанню ў ёй застаўся, паколькі "Прамень" адстаяў там сваё месца. Аднак у 2019-м "Дняпро" развітаўся з элітай — прайграў стыкавыя матчы брэсцкаму "Руху". Магілёўская каманда сутыкнулася з фінансавымі праблемамі, якія не здолела пераадолець. Гэты футбольны клуб могуць прызнаць банкрутам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.