Для экс-кіраўніка "Аховы птушак Бацькаўшчыны" просяць 2,5 года калоніі

Для экс-кіраўніка "Аховы птушак Бацькаўшчыны" просяць 2,5 года калоніі

Экс-кіраўніку таварыства "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Віктару Фенчуку пагражае 2,5 года калоніі агульнага рэжыму. Такое пакаранне запрасіў бок абвінавачання, перадаюць праваабаронцы.

Пракурор заявіў, што "такія паводзіны чалавека, які прадстаўляе Беларусь на міжнароднай арэне, проста недапушчальныя". За ўдзел у маршах пратэсту Фенчука вінавацяць у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Дзяржабвінаваўца просіць спагнаць з яго 196 тысяч рублёў на карысць "Мінсктрансу".

Судовы працэс праходзіць у Маскоўскім судзе Мінска. Экаактывіст знаходзіцца пад вартай з 31 жніўня 2021 года.

Да матэрыялаў справы следства далучыла фатаздымкі з маршаў. Таксама вядома, што ў Віктара канфіскавалі кубачак з надпісам "Для чаю з малінавым варэннем".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі