Вы тут

Затрыманы экс-кіраўнік "Аховы птушак Бацькаўшчыны" Віктар Фянчук

Віктар Фянчук / СТБ

Сталі вядомыя падрабязнасці ператрусу, які адбыўся 31 жніўня на офісе грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ).

Адразу пасля ператрусу кіраўнік арганізацыі Аляксандр Вінчэўскі паведаміў, што ператрус працягваўся нядоўга, сілавікі забралі толькі копіі дакументаў. 

Пазней стала вядома, што быў затрыманы адзін з чальцоў чарганізацыі. Як піша "Салідарнасць", гаворка ідзе пра каардынатара праграм Белавежскай пушчы Віктара Фенчука, экс-кіраўніка АПБ.

8 лістапада 2020 года Фенчука затрымлівалі на маршы ў Мінску. Яго асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Пакуль невядома, па якой справе яго затрымалі — адміністрацыйнай або крымінальнай. У АПБ спадзяюцца, што Фянчук хутка будзе на волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.