Для аховы чыгункі ў Беларусі задзейнічаюць вайскоўцаў

Узмацненне аховы чыгункі адбылося пасля дыверсій у Бранскай вобласці / Ілюстрацыйнае фота t.me/modmilby/
Узмацненне аховы чыгункі адбылося пасля дыверсій у Бранскай вобласці / Ілюстрацыйнае фота t.me/modmilby/

Для аховы чыгуначнай інфраструктуры ў Беларусі задзейнічаюць дадатковыя сілы — вайскоўцаў (ад памежнікаў да байцоў Сіл спецаперацый), паведамляе @belzhd_live. У прыватнасці з поўначы краіны іх накіравалі ў Брэсцкую вобласць, дзе яны жывуць у палявых умовах. Пад аховай апынулася чыгунка, абсталяванне сігналізацыі і сувязі на перагонах. Асаблівую ўвагу надаюць ахове мастоў. Чыгуначнікі мусяць паведамляць пра ўсіх падазроных людзей. За выяўленне "дыверсантаў" абяцаюць узнагароджанне.

Узмацненне аховы чыгункі адбылося пасля дыверсій у Бранскай вобласці, дзе былі падарваныя два грузавыя цягнікі, у тым ліку адзін з Беларусі. Папярэдняе ўзмацненне аховы чыгункі ў РБ адбылося вясной 2022-га, пасля шэрагу акцый, праведзеных "рэйкавымі партызанамі". Тады выкарыстоўваліся ўнутраныя войскі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі