Disney здыме яшчэ тры фільмы пра “Зорныя войны”

Disney здыме яшчэ тры фільмы пра “Зорныя войны”

Кампанія Disney мае намер зняць яшчэ тры фільмы пра “Зорныя войны”, а таксама серыял для ўласнай стрымінгавай платформы. Ужо вядома, што адзін з трох фільмаў здыме Раян Джэксан, рэжысёр восьмага эпізоду “Апошнія джэдаі”, які выходзіць у пракат праз месяц, у сярэдзіне снежня. Наступны, дзявяты эпізод даручылі здымаць Джэю Джэю Абрамсу, які рабіў сёмую частку сагі (“Абуджэнне сілы”) пасля набыцця Lucasfilm  карпарацыяй Disney.

Cюжэт новых стужак будзе звязаны з гісторыяй Скайуокераў. Гледачам абяцаюць новых персанажаў з далёкіх куткоў галактыкі, якія раней не фігуравалі ў “Зорных войнах”.

Тым часам Disney нясе сур’ёзныя страты праз канкурэнцыю ў анлайн-платформамі. З гэтай прычыны кампанія паступова адмаўляецца ад развіцця кабельных каналаў. Уласны стрымінгавы сервіс у Disney павінен з’явіцца да 2019 года. Для яго і робіцца серыял пра “Зорныя войны”, паведамляе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі