Дэвід Хэйл патлумачыў, чаму Мінск і Вашынгтон вяртаюць паслоў
![У Беларусі прайшла сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Дэвідам Хэйлам](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ssabel.jpg.webp?itok=KmXpISRd)
У Беларусі прайшла сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Дэвідам Хэйлам
У аўторак, 17 верасня, пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвід Хэйл патлумачыў, чаму было прынята рашэнне аб вяртанні амбасадараў. Паводле яго слоў, аднаўленне дыппрадстаўніцтва паміж Беларуссю і ЗША — гэта гістарычны момант у амерыканска-беларускіх адносінах. Намеснік дзяржсакратара падкрэсліў, што ЗША застаюцца прыхільнікамі падтрымкі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.