Дэвід Гілмар падтрымаў хакера, які ўзламаў сайт Пентагона

Былы гітарыст Pink Floyd Дэвід Гілмар далучыўся да кампаніі супраць экстрадыцыі ў ЗША брытанскага хакера Гары Макінана, які ўзламаў у пачатку 2000-х гадоў сайты Пентагона і NASA.
Супраць экстрадыцыі Гары Макінана выступаюць многія выядомыя асобы: удзельнікі гурта Boyzone, Стынг, мэр Лондану Борыс Джонсан, актрыса Джэйн Эшэр.

Гары Макінан узламаў 97 камп’ютараў, у тым ліку абароннага і касмічнага ведамстваў ЗША. У Амерыцы яму пагражае зняволенне тэрмінам да 60 гадоў.

Па словах Макінана, у закрытых частках сайтаў Пентагона і NASA ён шукаў доказы існавання прышэльцаў і НЛА.

lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі