Дэпутаты падтрымалі змены ў закон аб масавых мерапрыемствах

Дэпутаты падтрымалі змены ў закон аб масавых мерапрыемствах

7 чэрвеня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў падтрымалі змены ў закон аб масавых мерапрыемствах у другім чытанні (супраць былі толькі Алена Анісім і Ганна Канапацкая). Цяпер яго разгледзяць сенатары, пасля чаго дакумент атрымае на подпіс кіраўнік дзяржавы.

Як інфармавала Еўрарадыё, у першым чытанні змены былі прынятыя ў кастрычніку 2017-га. Здавалася б за гэты час у дакуменце могуць адбыцца значныя змены, але не — толькі мінімальныя. Нават міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч не стаў прадстаўляць закон, выступаў перад дэпутатамі Валерый Саўко, намеснік старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ.

Сярод новаўвядзенняў — з'яўленне заяўнага прынцыпу правядзення масавых мерапрыемстваў (калі яны запланаваны ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі