Дэпутат Савіных скардзіцца ў ПА АБСЕ на затрымку з брытанскай візай

Дэпутат Савіных скардзіцца ў ПА АБСЕ на затрымку з брытанскай візай

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Андрэй Савіных абураны затрымкай з выдачай брытанскай візай. Пра гэта ён піша ў лісце кіраўніцтву Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Дакумент публікуе амерыканская радыёстанцыя, прызнаная ў Беларусі экстрэмісцкай арганізацыяй.

Візу мусілі выдаць для ўдзелу ў 29-ай сесіі АБСЕ.

Савіных лічыць недапушчальным разгляд там любых пытанняў, звязаных з Беларуссю, калі беларуская дэлегацыя не зможа зўдзельнічаць у сустрэчы.

Экс-дыпламат пагражае еўрапейскім палітыкам, што не пакліча іх назіраць за беларускімі выбарамі: "А магчымае прыпыненне паўнамоцтваў беларускай дэлегацыі ў ПА АБСЕ пацягне за сабой усе наступствы, якія вынікаюць з яе, уключаючы немагчымасць удзелу Асамблеі ў міжнародным назіранні за выбарамі ў нашай краіне".

Дэпутат Савіных скардзіцца ў ПА АБСЕ на затрымку з брытанскай візай
Ліст Савіных
Дэпутат Савіных скардзіцца ў ПА АБСЕ на затрымку з брытанскай візай
Ліст Савіных
Дэпутат Савіных скардзіцца ў ПА АБСЕ на затрымку з брытанскай візай
Ліст Савіных

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі