Дэпутат Дзярждумы пахваліўся кувалдай ад Прыгожына

Сяргей Міронаў / vk.com/mironov_sergey
Сяргей Міронаў / vk.com/mironov_sergey

Дэпутат Дзярждумы і лідар партыі "Справядлівая Расія — За праўду" Сяргей Міронаў пахваліўся кувалдай, якую яму падарыў заснавальнік ПВК "Вагнер" Яўген Прыгожын. Ён выклаў фота з "падарункам" і пракаментаваў здымак надпісам: "Гэта вельмі карысны інструмент, ужо карыстаўся ім". Міронаў меў на ўвазе на будоўлі.

Але такой самай кувалдай восенню 2022 года быў забіты былы баец ПВК "Вагнер" Яўген Нужын. Пакаранне смерцю было знятае на відэа і распаўсюджанае ў сацсетках. Нужын завербаваўся ў атрад Прыгожына, але дэзерціраваў, здаўся ў палон ўкраінцам. Потым яго абмянялі, прычым у Кіеве казалі, што Нужын добраахвотна пагадзіўся вярнуцца ў Расію ў рамках абмену ваеннапалоннымі. А пасля з'явілася відэа з пакараннем смерцю.

Прыгожын тады назваў ролік "выдатнай рэжысёрскай працай". "Мне здаецца, гэты фільм называецца "сабаку — сабачая смерць", — казаў заснавальнік прыватнай вайсковай кампаніі.

На кувалдзе, якую Прыгожын даслаў Міронаву, выгравіраваны сімволіка ПВК "Вагнер" і гара чарапоў.

Депутат Госдумы похвастался кувалдой от Пригожина
Кувалда с "дарственной" надписью от Евгения Пригожина / vk.com/mironov_sergey

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі