Дэмсілы звярнуліся да міжнароднай супольнасці наконт канстытуцыйнага рэферэндуму

Дэмсілы звярнуліся да міжнароднай супольнасці наконт канстытуцыйнага рэферэндуму

Дэмакратычныя сілы Беларусі выступілі з сумесным зваротам наконт канстытуцыйнага рэферэндуму, які прызначыў Аляксандр Лукашэнка. Гэты зварот адрасаваны ЕС, ЗША, Вялікабрытаніі і ў АБСЕ.

Яны заклікаюць заходнія краіны і міжнародныя арганізацыі афіцыйна заявіць аб непрызнанні за Лукашэнкам права на правядзенне рэферэндуму. "Гэта пазбавіць рэферэндум якой-небудзь палітычнай і юрыдычнай значнасці, перакрэсліць планы рэжыму на аднаўленне страчанай легітымнасці", — тлумачыцца ў заяве.

Таксама яны заклікаюць заходнія краіны заявіць пра далейшыя кансалідаваныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, калі працягнуцца рэпрэсіі супраць праціўнікаў гэтага рэферэндуму. 

Аўтары заявы таксама прапануюць зноў публічна падтрымаць пазіцыю, што "адзіным устойлівым выхадам з крызісу ў Беларусі з'яўляецца вызваленне палітвязняў і правядзенне новых датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў пад міжнародным наглядам".

Пад заявай паставілі свае подпісы Офіс Ціханоўскай, Каардынацыйная рада, Народнае Антыкрызіснае ўпраўленне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі