Дэмакратычныя актывісты заклікаюць адзначыць угодкі Расціслава Лапіцкага

На 1 верасня прыпадаюць угодкі нараджэння вядомага дзеяча антысавецкага падполля.


 
“Мы заклікаем запаліць 1 верасня знічы, паходні, вогнішчы ў гонар Расціслава Лапіцкага, які “гарэў агнём” у змаганні за Беларусь, які загінуў за Беларусь, быў закатаваны сталінскімі катамі 28 кастрычніка 1950 года”, — гаворыцца ў звароце.



У 1948-1949 гадах Лапіцкі з сябрамі стварылі антысавецкую падпольную арганізацыю, якая распаўсюджвала ўлёткі. Яна пратрымалася некалькі гадоў, пакуль на яе след не выйшлі савецкія спецслужбы. У 1950 годзе група была раскрытая. Удзельнікаў адправілі ў лагеры, а кіраўнікі — Расціслаў Лапіцкі і Факунда Несцяровіч — былі асуджаныя на расстрэл. Несцяровіч напісаў прашэнне аб памілаванні, і расстрэл яму замянілі зняволеннем.



Расціслаў пісаць прашэнне адмовіўся. Яго расстралялі ва ўрочышчы Красны Беражок ля Вілейкі. Было яму тады 22 гады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі