Дэлегацыя ЕС сустракалася ў Мінску з прадстаўнікамі апазіцыі

Дэлегацыя ЕС сустракалася ў Мінску з прадстаўнікамі апазіцыі

Дэлегацыя Еўрасаюза сустракалася ў Мінску з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі. Абмяркоўвалася сітуацыя ў нашай краіне напярэдадні парламенцкіх выбараў, прызначаных на 11 верасня, інфармуе БелаПАН.

У сустрэчы ўдзельнічалі: кіраўнік дэлегацыі ЕС, дырэктар па пытаннях Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў Томас Маер-Хартынг, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, лідар руху "За дзяржаўнасць і незалежнасць!" Уладзімір Някляеў, прадстаўніца кіраўніцтва кампаніі "Гавары праўду", экс-кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч, сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Павел Севярынец і Віталь Рымашэўскі.

Паводле слоў Лябедзькі, было дамоўлена, што дэталі "паслання, з якім прыехалі прадстаўнікі еўрапейскай місіі", не разгалошваюцца. Ён перадаў дэлегацыі Еўрасаюза заяву з ацэнкай сітуацыі ў Беларусі "з акцэнтам на тым, што трэба памяняць, каб у верасні адбыліся хаця б аддалена падобныя на сумленныя выбары". Яе падпісалі прадстаўнікі дзесяці дэмакратычных арганізацый. Таксама палітык перадаў еўрапейскім гасцям заяву палітсавета АГП, прысвечаную пакаранням за распаўсюд друкаванай прадукцыі з крытыкай улады.

Як паведамляла Еўрарадыё, дэлегацыя ЕС знаходзіцца ў нашай краіне з 6 чэрвеня. Ужо адбылася сустрэча Томаса Маера-Хартынга з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.

Лукашэнка: Мы зацікаўленыя ў максімальным паглыбленні ўзаемасувязяў з ЕС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі