Вы тут

Датэрмінова прагаласавала больш выбарцаў, чым у 2015-м

Датэрміновае галасаванне / Еўрарадыё

На прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі за два дні датэрмінова прагаласавала 12,75% выбарцаў (за першы дзень было 4,98%), паведамляе ЦВК. Гэта больш, чым прагаласавала датэрмінова за першыя два дні на прэзідэнцкіх выбарах 2015-га — 10,94% (першы дзень — 4,49%).

Калі глядзець па рэгіёнах, то лідарства ўпэўнена трымае Гомельская вобласць — 16,44%, традыцыйна "адстае" Гродзеншчына — 10,01%, у Мінску — 11,73%.

Незалежныя назіральнікі заяўляюць пра 2,5 тысячы парушэнняў толькі ў першы дзень датэрміновага галасавання.

Асноўны дзень галасавання — 9 жніўня.

rec.gov.by
rec.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.