Дашкевічу не выстаўлялі абвінавачанне ў стварэньні ўзброенага фармавання

Дашкевічу не выстаўлялі абвінавачанне ў стварэньні ўзброенага фармавання

Лідару маладафронтаўцаў Змітру Дашкевічу не выстаўлялі новае абвінавачанне — у стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання. Пра гэта ў каментары Радыё "Свабода" паведаміла яго жонка Наста. 

Па словах Насты Дашкевіч, яна сёння размаўляла з адвакатам і той нічога не казаў пра новае абвінавачанне. "Змітру ва ўсякім разе абвінавачання пра ўзброенае фармаванне не выстаўлялі. Яго па-ранейшаму абвінавачваюць у падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў, як і было пасля затрымання", — распавяла яна. 

Нагадаем, што КДБ затрымаў некалькі дзясяткаў чалавек па "справе патрыётаў". Спярша іх вінавацілі ў навучанні і падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў. 11 красавіка газета "Советская Белоруссия" паведаміла, быццам 17 з затрыманых 35 чалавек атрымалі новае абвінавачанне — у стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання. КДБ пацвердзіла звесткі галоўнай афіцыйнай газеты, аднак ніякіх прозвішчаў не агучыла. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі