Дар'ю Трэпаву па справе забойства "ваенкара" Татарскага асудзілі на 27 гадоў

Дар'я Трэпава

Дар'я Трэпава / ТАСС

25 студзеня ў Санкт-Пецярбургу 26-гадовую Дар'ю Трэпаву па справе забойства расійскага "ваенкара" Уладлена Татарскага асудзілі на 27 гадоў калоніі і штраф — 600 тысяч расійскіх рублёў (больш за 6700 долараў). У красавіку 2023-га ў кавярні яна перадала яму статуэтку з выбухоўкай. У выніку выбуху ён загінуў. 27-гадовы Дзмітрый Касінцаў, у кватэры якога хавалася дзяўчына, асуджаны на 1 год і 9 месяцаў зняволення. Яго судзілі за "ўкрывальніцтва асабліва цяжкага злачынства", паведамляе novayagazeta.eu.

Трэпаву прызналі вінаватай па артыкулах "тэракт", "захоўванне выбуховых рэчываў" і "падробка дакументаў". Яна прызнала віну толькі ў падробцы. Дар'я Трэпава кажа, што не ведала пра выбухоўку ў статуэтцы.

Падчас выбуху ў кавярні, дзе праходзіў "творчы вечар" Татарскага, былі параненыя 52 чалавекі.

Дар'ю Трэпаву па справе забойства "ваенкара" Татарскага асудзілі на 27 гадоў
Выбухоўка была ў статуэтцы, якую блогеру перадала дзяўчына / @fontankaspb

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі