Дар'ю Домрачаву прызналі найлепшай спартоўкай Гульняў у Сочы

Самай паспяховай спартоўкай прызналі беларускую біятланістку Дар'ю Домрачаву, якая заваявала тры залатыя медалі на Алімпіядзе ў Сочы (45% галасоў). Другой стала славенская гарналыжніца Ціна Мазе (два залатыя медалі, 21% галасоў), трэцяй — нарвежская лыжніца Марыт Б'ёрген (тры залатыя, 7% галасоў), піша "Прессбол".



Сярод мужчын найлепшым быў прызнаны нарвежскі біятланіст Оле-Эйнар Б'ёрндален (два залатыя медалі, 28% галасоў). Другое месца заняў расійскі шорт-трэкіст Віктар Ан (тры залатыя і адзін бронзавы, 27% галасоў), трэцім стаў француз Мартэн Фуркад (два залатыя і адзін срэбраны, 12% галасоў).



Найлепшай камандай прызналі мужчынскую зборную Галандыі па канькабежным спорце (золата ў каманднай гонцы).



Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі