Дар’я Домрачава выйграла гонку пераследавання ў Ханты-Мансійску

21 сакавіка ў расійскім Ханты-Мансійску прайшла жаночая гонка пераследавання на 10 км. Беларуска Дар'я Домрачава пачала гонку трэцяй, маючы больш за 15 секунд адставання ад фінкі Кайсы Мякярайнен. Ужо пасля першага агнявога рубяжа Домрачава была першай. І беларуска, і фінская біятланістка стралялі без памылак, аднак Дар’я Домрачава была нашмат хутчэйшай.

На другую стральбу беларуска прыйшла адначасова з Макарайнен аднак аднойчы прамахнулася, фінская біятланістка страляла дакладна. Адставанне беларускі склала амаль 30 секунд.

Трэці агнявы рубеж Макарайнен парваліла прамахнуўшыся двойчы. Дар’я Домрачава страляла без промахаў і ў выніку пасля яго апярэджвала фінку на 25 секунд, саступаючы немцы Далмаер ўсяго 5 секунд.

На чацвёртую стральбу Дар’я Домрачава прыйшла першай, страляла без промахаў і адарвалася ад немкі на 8 секунд. На фінішы адрыў беларускі быў ужо большым за 15 секунд.

Фінка Макарайнен прыйшла на фініш толькі пятай. Адрыў Дар’і Домрачавай ад фінкі ў агульным заліку Кубка свету склаў 33 ачкі.

Завершыцца розыгрыш Кубка свету 22 сакавіка ў нядзелю масстартам. Гэтая гонка вызначыць, хто з біятланістак сёлета выйграе Кубак свету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі