Дар'я Домрачава не выключае, што выступіць у лыжных гонках

Паводле яе слоў, гэта магло б адбыцца ў 2015 годзе на адным з этапаў Кубка свету. "Мне цікава паспрабаваць сябе ў лыжных гонках", — цытуе словы Домрачавай БелаПАН. У той жа час яна прызнае, што "біятлон больш цікавы від спорту".





Дар'і Домрачавай 27 гадоў. Яна нарадзілася ў Мінску, біятлонам пачала займацца ў Сібіры, дзе працавалі яе бацькі. Але яшчэ раней захаплялася лыжнымі гонкамі. З 2003-га Домрачава зноў жыве ў Беларусі. За зборную нашай краіны яна выступае ўжо 10 гадоў. Падчас Алімпійскіх гульняў у Сочы Дар'я Домрачава была ўганараваная званнем Героя Беларусі.

Фота — БЕЛТА