"Дармаедам" прапануюць здацца і заплаціць падатак са зніжкай у 10%

360 тысяч рублёў могуць зэканоміць грамадзяне, якія самастойна аплоцяць падатак на "дармаедства". 10-адсоткавую зніжку ўвяло Міністэрства па падатках і зборах.

Новая мера дзейнічае з 1 жніўня 2015 года па 1 ліпеня 2016 года. Грамадзяне, якія да 31 траўня 2016 года паведамяць у падатковую па месцы жыхарства пра свой "няўдзел у фінансаванні дзяржвыдаткаў", заплацяць на 360 тысяч менш за астатніх "дармаедаў". Замест 3,6 млн рублёў ім давядзецца заплаціць 3 млн 240 тыс.руб. Аплаціць гэты дзяржаўны збор можна ў любым банку краіны ці аддзяленні сувязі.

Астатнім так званым "дармаедам" падатковая ўручыць паведамленне на аплату збору за 2015 год да 1 кастрычніка 2016 года. Падатак без зніжкі трэба будзе заплаціць у бюджэт да 15 лістапада 2016 года.

Фота: avderin.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі