Дапамогу па доглядзе дзіцяці да 3-х гадоў будуць пералічваць двойчы на год
![Дапамогу па доглядзе дзіцяці да 3-х гадоў будуць пералічваць двойчы на год](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000023_348306_big.jpg.webp?itok=edKkOA_t)
У Беларусі дапамогу па доглядзе дзіцяці да 3-х гадоў будуць пералічваць двойчы на год — 1 студзеня і 1 жніўня. 26 чэрвеня Савет Рэспублікі ўхваліў змяненні і дапаўненні ў некаторыя законы па пытаннях дапамогі сем'ям з дзецьмі, інфармуе тэлеканал “Беларусь 1”. Законапраект таксама замацоўвае права жанчын атрымаць дапамогу па цяжарнасці і родах у тым выпадку, калі яны сталі на ўлік не толькі ў дзяржаўных, але і іншых арганізацыях аховы здароўя.
Адзначаецца, што мэта дакумента — падтрымаць сацыяльна ўразлівыя слаі насельніцтва.