Данкверт заявіў, што пастаўкі фігаў з Беларусі выраслі амаль у 4 разы

Данкверт заявіў, што пастаўкі фігаў з Беларусі выраслі амаль у 4 разы

Беларусь у некалькі разоў павялічыла пастаўкі шэрагу відаў раслінаводчай прадукцыі ў Расію. Пра гэта кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт паведаміў 5 красавіка, перадае РБК.

"Буракоў у 3 разы больш, бульбы на насенне — у 1,9 раза, нават інжыр і грыбы шыітаке — ў 3,6 раза", — назваў Данкверт лічбы росту. 

Кіраўнік Рассельгаснагляду спаслаўся на інфармацыю кантрольных пунктаў ведамства на мяжы з Беларуссю. Па яго словах, пастаўкі харчовай бульбы ў Расіі ў студзені-сакавіку 2017 года ў гадавым вылічэнні выраслі ў 2,6 раза (з 27 тыс. тон да 70 тыс. тон), морквы — у 2,3 раза (з 16 тыс. тон да 38 тыс. тон), капусты — у 3,4 раза (з 9 тыс. тон да 31 тыс. тон), цыбулі — у 15,4 раза (з 163 тон да 2518 тон).

Дарэчы, паводле інфармацыі Белстата, у студзені 2017 года Беларусь зусім спыніла пастаўкі бананаў і ананасаў у Расію. 

Данкверт пакпіў, быццам Беларусь прадугледжвае загадзя, чаго будзе бракаваць Расіі: "Яны прадугледзелі, у мінулым годзе вырасцілі больш цыбулі, каб нам паставіць сюды. Гэта значыць, яны ведалі, чаго ў нас не будзе хапаць ў першым квартале".

Раней кіраўнік Рассельгаснагляду неаднаразова папракаў беларускія ўлады ў тым, што наша краіна пастаўляе ў Расію сельгаспрадукцыю з краін, якія трапілі пад харчовае эмбарга.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі