Вы тут

Далёка не 5% — Нацбанк расказаў, якую інфляцыю чакае па выніках года

Нацыянальны банк Беларусі / sb.by​

Па выніках года інфляцыя ў Беларусі можа скласці 7,2%, расказалі прадстаўнікі Нацыянальнага банка Беларусі на сустрэчы з аналітыкамі расійскага "Газпрамбанка". Лічбу агучылі расіяне, паведамляе БелаПАН.

Пры гэтым у аналітычнай запісцы "Газпрамбанка", складзенай па выніках сустрэчы, гаворыцца, што "паскарэнне інфляцыі, якое назіраецца, НБРБ лічыць часовым", у Мінску разлічваюць да канца года запаволіць інфляцыю.

Пры гэтым прагнозныя паказчыкі, зацверджаныя Аляксандрам Лукашэнкам, прадугледжваюць, што рост спажывецкіх цэн у 2021 годзе не перавысіць 5%. Аднак толькі па выніках студзеня-лютага інфляцыя ў Беларусі склала 3,1%. У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю кажуць, што цэны растуць такімі высокімі тэмпамі праз рост цэн на імпарт і адмены падатковых ільгот для пастаўшчыкоў лекаў.

Каб запаволіць рост цэн, урад прыняў рашэнне пра, па сутнасці, замарозку цэн "на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці". Цэны на гэтыя тавары могуць расці не больш чым на 0,2% у месяц.  

Летась інфляцыя ў Беларусі склала 7,4% — гэта рэкордны паказчык за апошнія чатыры гады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.