У Беларусі рэкордная за апошнія чатыры гады інфляцыя

У Беларусі рэкордная за апошнія чатыры гады інфляцыя

У Беларусі рэкордная за апошнія чатыры гады інфляцыя. У 2020 годзе яна склала 7,4%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Гэта амаль у 1,5 разы вышэй, чым прагназавалі ўлады (спачатку 5%, пасля — 6%, а ў лістападзе прэм'ер Раман Галоўчанка заявіў, што інфляцыя да 10% будзе някепскім вынікам).

Спажывецкія цэны ў снежні 2020-га ў параўнанні з лістападам выраслі на 1,2%,у параўнанні са снежнем 2019-га — на 7,4%. За год цэны на харчовыя тавары выраслі на 6,2%, на нехарчовыя — на 8,1%, цэны на паслугі — на 8,4%.

У 2021 годзе беларускі ўрад прадугледжвае інфляцыю не вышэйшую за 5,5%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі