Дакументы на вучобу па праграме Каліноўскага падалі 70 чалавек

Дакументы на вучобу па праграме Каліноўскага падалі 70 чалавек. Гэта адлічаныя студэнты беларускіх ВНУ і актывісты моладзевых арганізацый. Па словах старшыні камітэта абароны рэпрэсаваных "Салідарнасць" Іны Кулей, зараз працягваецца праверка дакументаў прэтэндэнтаў на вучобу ва ўніверсітэтах Польшчы, у прыватнасці – тых, якія пацвярджаюць факт рэпрэсій з боку ўладаў. Акрамя таго, да 1 жніўня сваё рашэнне адносна абітурыентаў павінен вынесці польскі бок.

Спадарыня Кулей заявіла, што праграма Каліноўскага ўжо даказала сваю паспяховасць, у прыватнасці таму, што "сёння ўлады часта сталі ўстрымоўвацца ад выключэння студэнтаў па палітычных матывах, бо разумеюць, што тыя змогуць працягнуць адукацыю ў еўрапейскіх універсітэтах".

Праграма Каліноўскага для беларускіх студэнтаў была заснаваная 30 сакавіка 2006 года ў Варшаўскім універсітэце прэм'ер-міністрам Польшчы і рэктарамі вышэйшых навучальных устаноў гэтай краіны. Першы набор у польскія ўніверсітэты па ёй адбыўся ў мінулым ліпені. Тады на вучобу было прынята больш за 200 чалавек.

"БелаПАН"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі