Вы тут

Даклад па інцыдэнце з самалётам Ryanair агучаць у панядзелак

Самалёт Ryanair / Rebius / Shutterstock

Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ICAO) у панядзелак прадставіць даклад пра інцыдэнт з самалётам авіякампаніі Ryanair, паведамляе "Інтэрфакс-Захад".

Раней Еўрарадыё паведамляла, што даклад ICAO з інфармацыяй ад дзяржаў-удзельніц і заключэнне будуць апублікаваныя ў лістападзе, калі пройдзе сесія Савета ICAO.

Нагадаем, 23 траўня ў мінскім аэрапорце прызямліўся пасажырскі самалёт, які ляцеў з Афін у Вільню, былі затрыманыя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега.

Улады Беларусі заявілі, быццам атрымалі паведамленне, што на борце самалёта Ryanair была выбуховая прылада, паведамілі пра гэта экіпажу. Тым часам з'явілася інфармацыя, што адбылося гэта раней, чым на самай справе быў атрыманы ліст ад "салдат ХАМАС".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.