ДАІ Полацка: пры наездзе аўтамабіля на прыпынак ніхто не пацярпеў

Народныя навіны Віцебска/Сяргей Серабро
Народныя навіны Віцебска/Сяргей Серабро

ДАІ пракаментавала наезд аўтамабіля на натоўп людзей на прыпынку ў Полацку 15 студзеня. Паводле паведамлення, здарэнне адбылося каля 17 гадзін:

"... у прыпыначны пункт "Шкловалакно" падчас пасадкі пасажыраў у аўтобус уехаў аўтамабіль “Сітраен”. З месца ДТЗ кіроўца адразу ж уцёк.

Па дадзенай інфармацыі аператыўна былі зарыентаваныя ўсе нарады, якія нясуць службу ў горадзе і раёне. Падчас пошукавых мерапрыемстваў кіроўца аўтамабіля быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ па месцы жыхарства, ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Аўтамабіль, на якім мужчына здзейсніў наезд, праваахоўнікі выявілі на вуліцы ў кіламетры ад дома.

Па шчаслівай выпадковасці, у здарэнні ніхто не пацярпеў. На 31-гадовага жыхара Полацка складзеныя сем адміністрацыйных пратаколаў. Раней ён ужо быў пазбаўлены правоў за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення. Праводзіцца праверка".

З запісу відэа, апублікаванага у instagram Навіны Наваполацк/Полацк, вынікае, што аўтамабіль занесла на слізкай дарозе і кінула заднім ходам да прыпынку, на якім людзі як раз сядалі ў аўтобус. Адразу пасля інцыдэнту аўтамабіль з'ехаў.

У каментарыях да відэа паведамляюць, што сур'ёзныя пашкоджанні атрымала як мінімум адна жанчына — яе на хуткай адвезлі ў бальніцу з пераломамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі