Дагэтуль невядомая прычына яркай ўспышкі на поўдні Беларусі і поўначы Украіны

Успышка над Кіевам, 19 красавіка 2023 года / Скрыншот з відэа
Успышка над Кіевам, 19 красавіка 2023 года / Скрыншот з відэа

Дагэтуль невядомая прычына яркай ўспышкі ўвечары 19 красавіка на поўдні Беларусі і поўначы Украіны. Яе бачылі жыхары паўднёва-ўсходняй часткі Гомельскай вобласці, Кіеўскай і Жытомірскай абласцей, украінскай сталіцы.

Спачатку ўспышку тлумачылі падзеннем спадарожніка NASA, што пасля было абвергнута. Мяркуецца, што насамрэч падаў яркі метэор. Але афіцыйнай інфармацыі на гэты конт няма. Дакладна вядома, што эпіцэнтр з'явы (яе называюць "высокаэнергетычнай акустычнай падзеяй") быў на тэрыторыі Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі