Дагестанец, які збіў расійскага паліцыянта, мог забіць беларускага кіроўцу

Як піша газета "Известия", цяпер Расулава правяраюць на датычнасць да забойства ў верасні 2011 года ў падмаскоўным Дамадзедаве кіроўцы беларускай фуры, 55-гадовага Юрыя Маскаленкі. Праваахоўнікі тады раскрылі злачынства і затрымалі ўдзельнікаў дагестанскай банды, якая спецыялізавалася на рабаваннях фур.

Аднак дагэтуль так і не быў знойдзены гангстар па мянушцы Мага, які вывез на сваёй машыне труп кіроўцы і схаваў яго недалёка ад Дамадзедава. Цяпер у расійскай паліцыі ёсць падставы меркаваць, што Мага і ёсць той самы Магамед Расулаў.



Нагадаем, што 24 ліпеня Расулаў збіў расійскага паліцыянта, калі той спрабаваў арыштаваць сваяка дагестанца па падазрэнні ў згвалтаванні малалетняй. Ад удару Расулава паліцэйскі атрымаў цяжкую траўму галавы. Пасля гэтага выпадку расійская паліцыя пачала маштабную антыкрымінальную аперацыю на рынках Масквы. Падчас яе былі затрыманыя больш за тысячу нелегальных мігрантаў.



Фота — www.ntv.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі