Да затрыманага экс-следчага Яўгена Юшкевіча не пускаюць яго адвакатку

Яўген Юшкевіч / фэйсбук
Яўген Юшкевіч / фэйсбук

Да затрыманага 19 красавіка экс-следчага Яўгена Юшкевіча не пускаюць яго адвакатку — Марыю Калесаву-Гудзіліну. Пра гэта паведамляюць сваякі Юшкевіча.

Былога следчага даставілі ў СІЗА КДБ. Як паведамляла яго адвакатка Марыя Калесава-Гудзіліна, Юшкевіча падазраюць у тэрарызме (артыкул 289 Крымінальнага кодэкса). Дома ў яго правялі ператрус.

За апошнія месяцы гэта другое затрыманне экс-следчага. 25 лістапада 2020 года яго затрымалі па крымінальнай справе і падазравалі ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх". Аднак 4 снежня Юшкевіча вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі