Да праваабаронцаў Лабковіча і Стэфановіча прыйшлі з ператрусамі

 Да праваабаронцаў Лабковіча і Стэфановіча прыйшлі з ператрусамі

Зранку 14 ліпеня сілавікі прыйшлі з ператрусам да праваабаронцы зачыненага ўладамі цэнтра "Вясна" Уладзіміра Лабковіча.

Пра гэта ён паспеў коратка паведаміць у сваім акаўнце ў Фэйсбуку.

Пазней стала вядома, што ператрус праходзіць у іншага праваабаронцы "Вясны" — Валянціна Стэфановіча.

Таксама супрацоўнікі ДФР прыйшлі да гродзенскага праваабаронцы Віктара Сазонава.

Апошнім часам палітычныя ператрусы па ўсёй краіне адбываюцца штодня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі