Да пазітыўных зменаў у Беларусі штурхаюць знешне-палітычныя абставіны

Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Варшаве паведаміў старшыня Беларускага Хельсінскага камітэту Алег Гулак.
Па яго словах, рэжым мяняе форму паводзінаў, таму што пагоршыліся адносіны з Расіяй і, відавочна, трэба паляпшаць стасункі з Захадам. Таму ў нашай краіне на сёння няма ніводнага палітзняволенага, а таксама не адбываецца жорсткіх палітычных рэпрэсіяў.

Алег Гулак: “Я, канешне, ніякім чынам не хачу сказаць, што гэта сведчыць аб тым, што беларускі рэжым стаў іншы, што ён перастаў падаўляць правы чалавека. На жаль, не. Сутнасць засталася тая ж. Але формы крыху змяніліся. І гэтых рэпрэсіяў стала меней зноў жа не таму, што сутнасць рэжыму змяніліся. А таму што змяніліся ўмовы. Пагоршыліся стасункі з Расіяй. Стала відавочнай неабходнасць паляпшаць адносіны з Еўропай”.

Таксама спадар Гулак распавёў, што ў перадвыбарнай кампаніі адбываюцца станоўчыя змены ў параўнанні з мінулымі выбарамі. Аднак усё адно гэтых зменаў недастаткова. Так, усяго 42 прадстаўнікі апазіцыі ўвайшлі ў склад выбарчых камісіяў, якіх па Беларусі каля 6,5 тысяч чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі