"Да канца года пройдзеце": беларусы стаяць у шматкіламятровых чэргах на мяжы

Да курантаў яшчэ ёсць час

Да курантаў яшчэ ёсць час / pixabay

Шматкіламятровыя чэргі ўтварыліся на беларускай-польскай мяжы для ахвотных вярнуцца на святы ў Беларусь. Калі раней з праблемай такіх чаканняў сутыкаліся галоўным чынам кіроўцы фур, то цяпер гэта закранула турыстаў, якія падарожнічаюць на асабістых аўтамабілях.

На сайце польскіх памежнікаў паказаны прыкладны час чакання для легкавых аўто, што хочуць заехаць у Беларусь праз пункт пропуску "Тэрэспаль". Гаворка ідзе прыкладна пра 20 гадзін чакання.

У сацсетках беларусы падзяляюцца сваім досведам праходжання мяжы і чакання гэтага моманту ў чэргі.

"Чарга з Польшчы на Беларусь — 12 кіламетраў, толькі ўсталі!" — скардзіцца адзін кіроўца.

"Да канца года пройдзеце", — "падбадзёрваюць" яго іншыя.

"Ужо стаім 36 гадзін", — пішуць іншыя.

А нехта расказвае, што калі сярод турыстаў у аўто ёсць кот ці сабака з еўрапейскім пашпартам, можна прайсці мяжу без чакання. Каментатары ў гэты лайф-хак не вераць, але тут жа прыдумляюць бізнес-ідэю:

"Дык вы ката ў арэнду бізнесоўцам прымежным здайце, глядзіш, і сам заробіць сабе на пажыццёвы "віскас", — жартуюць беларусы.

Ёсць і больш правераныя лайф-хакі: тыя, хто падарожнічае аўтобусам, расказваюць, што мяжу прайшлі ў 4 разы хутчэй, чым іх сябры на легкавым аўто.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі