Да 950-годдзя сталіцы на Мінскім Замчышчы з’явяцца стэнды і скульптуры

Інфармацыйныя стэнды і скульптурныя кампазіцыі з’явяцца на тэрыторыі Мінскага Замчышча да 950-годдзя сталіцы. Пра гэта паведамляе галоўны інжынер унітарнага прадпрыемства “Мінская спадчына” Міхаіл Жых.

Ён кажа, што да гэтай даты плануецца добраўпарадкаваць тэрыторыю, якая знаходзіцца ў гістарычных межах Мінскага Замчышча.

З дапамогай розных элементаў архітэктуры і скульптурных кампазіцый гараджанам і гасцям сталіцы распавядуць пра планы па аднаўленні аб’екта. Асноўная нагрузка ляжа на інфармацыйныя стэнды, якія будуць бачныя нават праспекта Пераможцаў.

“Гэта будзе пэўны зварот у будучыню і ў той жа час напамін пра тое, што на гэтым месцы было ў мінулым”, — прыводзіць словы Міхаіла Жыха БЕЛТА.