Цырк і экскурсія, кажуць ва Украіне аб місіі МАГАТЭ на ЗАЭС — 191-я раніца вайны

Глава миссии МАГАТЭ Рафаэль Гросси пробыл на ЗАЭС несколько часов / РИА Новости
Глава миссии МАГАТЭ Рафаэль Гросси пробыл на ЗАЭС несколько часов / РИА Новости

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін загадаў захапіць Данецкую вобласць да 15 верасня, сцвярджаюць ва ўкраінскім Генштабе. З аглядкай на гэтую мэту цяпер ідзе перагрупоўка расійскіх злучэнняў і частак Трэцяга армейскага корпуса. Ён складаецца з добраахвотніцкіх падраздзяленняў, набраных у розных рэгіёнах Расіі летам гэтага года, казаў на брыфінгу прадстаўнік Генштаба УСУ Аляксей Громаў. Пры гэтым у амерыканскім Інстытуце вывучэння вайны лічаць малаверагодным, што расійскія войскі дасягнуць прагрэсу, неабходнага для захопу вобласці да 15 верасня.

У свежай справаздачы Інстытута таксама гаворыцца, што ў мінулыя суткі "украінскія сілы працягвалі наносіць удары па расійскіх лагістычных вузлах і ключавых пазіцыях па ўсёй Херсонскай вобласці", а расіяне правялі наземныя атакі на паўночным захадзе ад Славянска, на поўдні і паўночным усходзе ад Бахмута, а таксама на паўночным захадзе і паўднёвым захадзе ад Данецка.

"Цирк и экскурсия", говорят в Украине о миссии МАГАТЭ на ЗАЭС — 191-е утро войны
Карта баёў у Данецкай вобласці 1 верасня 2022 года /understandingwar.org

Украінскія вайскоўцы знішчылі склад боепрыпасаў расійскіх войскаў у акупаваным Мелітопалі ў раёне аэрадрома. "Трапілі настолькі трапна, што дэтанавала яшчэ некалькі гадзін пасля выбуху",напісаў у Telegram мэра горада Іван Фёдараў.

Расіяне са свайго боку ўначы зноў ударылі па Харкаве і Нікапальскім раёне Днепрапятроўскай вобласці. У Харкаве "папярэдне без ахвяраў, пацярпелі чатыры аўтамабілі. З раніцы ратавальнікі будуць правяраць тэрыторыю, прылеглую да месца "прылёту",распавёў мэр горада Ігар Церахаў.

У Нікапальскім раёне паранены 56-гадовы мужчына. "Ён спрабаваў выратавацца ад абстрэлаў — ехаў з вёскі. Варожы снарад трапіў побач з машынай",піша раніцай кіраўнік абласной адміністрацыі Валянцін Разнічэнка. Па яго словах, мужчына ў бальніцы. Медыкі ацэньваюць яго стан як сярэдняй цяжкасці. Ад атакі расіян пацярпелі две вёскі Чырвонагрыгараўскай грамады — адзін дом знішчаны, шаснаццаць — знявечаныя. Пацярпелі газаправоды і лініі электраперадач. Без святла засталіся больш за 2 000 чалавек, без вады — амаль 5 000. На месцы ўжо працуюць аварыйныя брыгады, кажа Разнічэнка.

"Цирк и экскурсия", говорят в Украине о миссии МАГАТЭ на ЗАЭС — 191-е утро войны
Наступствы абстрэлаў у Днепрапятроўскай вобласці / @dnipropetrovskaODA

Інспектары МАГАТЭ не мелі магчымасці ў прыватным парадку пагутарыць з супрацоўнікамі захопленай Запарожскай АЭС. Размаўляць і перасоўвацца па станцыі яны маглі толькі ў суправаджэнні расійскіх вайскоўцаў і работнікаў "Расатама". Пра гэта ўкраінскаму медыя "Суспільне" на ўмовах ананімнасці распавёў інжынер ЗАЭС.

Паводле яго слоў, расіяне вадзілі гендырэктара МАГАТЭ Рафаэля Гросі і інспектараў па сваім маршруце, паказвалі "карты прылётаў" і падводзілі да іх "правераных" мясцовых, якія прасілі спыніць абстрэлы.

"Гэта быў цырк", — сказаў супрацоўнік ЗАЭС. З ягоных слоў, расіяне пераконвалі прадстаўнікоў місіі МАГАТЭ, што на станцыі знаходзяцца войскі "радыелагічнай, хімічнай і біялагічнай абароны", а не баявыя падраздзяленні расійскага войска. Таксама інспектараў пераконвалі, што гэта ўкраінскія вайскоўцы абстрэльваюць ЗАЭС. Нагадаем, дэлегацыя МАГАТЭ прыбыла на захопленую расійскімі войскамі Запарожскую АЭС учора днём, аднак ужо праз некалькі гадзін чатыры з дзевяці аўтамабіляў дэлегацыі пакінулі тэрыторыю аб'екта. На станцыі засталіся 5 прадстаўнікоў місіі МАГАТЭ, якія разгрузілі абсталяванне і працягваюць працу.

На думку ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, расіяне спрабуюць ператварыць сапраўды неабходную місію МАГАТЭ ў бясплодную экскурсію па станцыі. Пра гэта ён заявіў у вячэрнім відэазвароце. Са слоў Зяленскага, меркавалася, што падчас працы на станцыі місію МАГАТЭ будуць суправаджаць журналісты з украінскіх і міжнародных СМІ. Пра гэта яны дамаўляліся з гендырэктарам МАГАТЭ Рафаэлем Гросі падчас сустрэчы ў Кіеве.

"Каб свет бачыў праўду. Бачыў, што на самай справе адбываецца. На жаль, гэтага не зроблена. Хоць абяцана. На жаль, акупанты не пусцілі журналістаў, але арганізавалі масоўку сваіх прапагандыстаў. На жаль, прадстаўнікі МАГАТЭ не абаранілі прадстаўнікоў незалежных СМІ", — адзначыў Зяленскі.

Фінляндыя выдзеліць Украіне дадатковую ваенную дапамогу на 8,3 мільёна еўра. Гэта будзе ўжо восьмая партыя ваеннай дапамогі для ўкраінскіх абаронцаў. Пра гэта распавялі ў Міністэрстве абароны Фінляндыі. Падрабязнасцяў аб тым, што будзе ў новым пакеце дапамогі, і калі гэтая дапамога будзе дастаўленая ва Украіну, пакуль няма. Інфармацыю схавалі з меркаванняў бяспекі. 

Урад Швецыі выкупіць ва Украіны па меншай меры 40 тысяч тон пшаніцы для краін свету, дзе ёсць рызыка масавага голаду. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні шведскага ўрада. Мяркуецца, што збожжа будзе перададзена ў Эфіопію, Емен і Афганістан — у рамках Сусветнай харчовай праграмы ААН.

Украінскія жалезныя дарогі ў жніўні нарасціла грузавыя перавозкі ў параўнанні з ліпенем на 5%. І найбольшы рост тычыцца збожжа. Пра гэта паведаміў старшыня праўлення кампаніі Аляксандр Камышын. "Перавезлі + 42%, у першую чаргу дзякуючы разблакаванню марскіх партоў",гаворыцца ў паведамленні.Таксама падраслі перавозкі нафтапрадуктаў на 3% і будматэрыялаў — на 10%.

"Цирк и экскурсия", говорят в Украине о миссии МАГАТЭ на ЗАЭС — 191-е утро войны
Аб'ём перавозак украінскай чыгункі ў ліпені і жніўні 2022 года / @zalizni_zminy

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі