Cёння спаўняецца 25 гадоў жнівеньскаму путчу

Cёння спаўняецца 25 гадоў жнівеньскаму путчу

Сёння спаўняецца 25 гадоў Жнівеньскаму путчу — гэта гістарычная падзея, якая паскорыла развал СССР. 19 жніўня 1991 года група вышэйшых савецкіх чыноўнікаў на чале з Генадзем Янаевым абвясціла ў краіне надзвычайнае становішча. Было абвешчана, што прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў не можа выконваць свае абавязкі па стане здароўя, таму ўлада пераходзіць да Дзяржаўнага камітэта па надзвычайным становішчы (ДКНС). У той момант Гарбачоў разам з сям’ёй адпачываў у крымскім Фаросе, дзе яго заблакавалі сілавікі.

На ўсёй тэрыторыі СССР забаранілі мітынгі, шэсці і страйкі, СМІ трапілі пад жорсткі кантроль. У Маскву былі сцягнутыя войскі.

Мэтай Камітэту было недапушчэнне падпісання дамовы ад Саюзе суверэнных дзяржаў, якая на думку путчыстаў, спрыяла развалу СССР. Падпісанне дамовы паміж саюзнымі рэспублікамі было намечанае на 20 жніўня.

Дзеянні ДКНС выклікалі хвалю пратэстаў не толькі ў сталіцы Савецкага Саюза Маскве, але і ў іншых рэспубліках. Мітынгі супраць путчыстаў праходзілі і ў Мінску. На чале супраціву дзейнасці ДКНС быў кіраўнік Расіі Барыс Ельцын, які затым стаў першым расійскім прэзідэнтам.

Нягледзячы на тое, што літаральна праз тры дні ўлада вярнулася да Гарбачова, падзеі жніўня 1991 года паскорылі развал СССР. 8 снежня 1991 года было падпісанае Белавежскае пагадненне, паводле якога Савецкі Саюз спыніў сваё існаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі