Цёмнаскурыя французы абураныя фільмам "Іншы Дзюма"

Французскія асацыяцыі, якія аб'ядноўваюць чарнаскурых грамадзян краіны, абураныя тым, што ў фільме "Іншы Дзюма" ("L'Autre Dumas"), які выходзіць у нацыянальны пракат сёлета ў красавіку.  Ролю знакамітага пісьменніка Аляксандра Дзюма выканае Жэрар Дэпардзье. Пра гэта піша выданне The Daily Telegraph. Прадстаўнікі гэтых арганізацый упэўненыя, што прадзюсеры карціны наўмысна не нагадалі пра этнічную разнастайнасць Францыі і паходжанне аўтара.

У заяве Рады асацыяцый чарнаскурых французаў напісана: "Няўжо праз 150 гадоў ролю Барака Абамы будзе выконваць белы акцёр? Ці можа белы выканаць ролю Марціна Лютэра Кінга? Мала хто з нашых суайчыннікаў ведае, што ў Дзюма былі чарнаскурыя продкі, ды і сам ён лічыўся чарнаскурым у тыя часы".

Паводле меркавання кіраўніцтва Рады, стваральнікі фільма вінаватыя яшчэ і ў тым, што прадставілі вельмі спрэчную версію біяграфіі Дзюма. У карціне даказваецца, што сапраўдным аўтарам вядомых на ўвесь свет твораў быў памочнік пісьменніка Агюст Маке. Яго ролю ў карціне выканаў бельгійскі акцёр Бенуа Пульвард.

Нагадаем, што Аляксандр Дзюма быў унукам чарнаскурага раба з Гаіці. Бацька пісьменніка, які атрымаў мянушку "карыбскі негр", даслужыўся да генерала ў часы напалеонаўскіх войн.

Фота: web.ifrance.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі