Цыклон "Хавер" затрымаў некалькі авіярэйсаў "Белавія"

У прэс-службе нацыянальнага аэрапорта "Мінск" агенцтву БелаПАН паведамілі, што не ведаюць дакладнай прычыны затрымкі рэйсаў. Аднак ёсць верагоднасць, што гэта звязана з пагаршэннем умоваў надвор'я, выкліканых цыклонам "Хавер".



Нагадаем, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў паведаміў, што да Беларусі набліжаецца магутны паўночнаатлантычны цыклон "Хавер". У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі штармавое папярэджанне.



Сёння на большай частцы тэрыторыі Беларусі ідзе снег, адзначаецца завея, парывісты вецер. Тэмпература паветра на працягу сутак вагаецца ад -3 да +2 градусаў.



Фота — open.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі