Цыклон Еў прыйшоў у Беларусь: 1309 населеных пунктаў без электрычнасці

1309 населеных пунктаў былі абясточаныя. Аварыйныя брыгады “Белэнерга” аператыўна ліквідоўвалі непаладкі, аднак па стане на 6.00 16 сакавіка 152 населеных пункты ў Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях заставаліся без святла.



Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МНС, у выніку моцнага ветру пацярпелі 87 населеных пунктаў у 22 раёнах Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях. Пашкоджаныя дахі 41 жылога дому, 8 аб’ектаў соцкультбыту, 109 сельскагаспадарчых будынкаў. Пацярпелых няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі