Цыклон “Эма” прайшоў па Беларусі: інфармацыі пра надзвычайныя здарэнні няма

Цыклон “Эма” прайшоў па Беларусі: інфармацыі пра надзвычайныя здарэнні няма

Цыклон “Эма” прайшоў па Беларусі ў суботу, 16 студзеня. Ён прынёс моцныя снегапады і завеі, аднак ні МНС, ні іншыя службе не паведамляюць пра надзвычайныя здарэнні. У аператыўных зводках выратавальнікаў гаворыцца толькі пра ліквідацыю наступстваў папярэдняга цыклону “Даніэла”, які прайшоў па краіне 12 студзеня і абясточыў сотні населеных пунктаў.

Зрэшты, складаныя ўмовы надвор’я сталі адной з прычын аварыі ў Шклоўскім раёне: загінула 20-гадовая дзяўчына-кіроўца, якая ехала на занадта вялікай хуткасці і не ўлічыла стан дарогі.

Камунальныя і дарожныя службы ў суботу актыўна працавалі на прыборцы снегу. Па звестках БЕЛТА, каля 1300 адзінак снегаўборачнай тэхнікі расчышчалі рэспубліканскія аўтадарогі.

У Мінску на прыборку снегу выйшлі каля 670 адзінак спецтэхнікі, з іх каля 500 адзінак расчышчалі сталічныя вуліцы ўначы. У расчыстцы тратуараў, прыпынкаў і падземных пераходаў удзельнічаюць каля тысячы чалавек. Сёння, 17 студзеня на працу выйшла болей за 4 тысячы дворнікаў.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі