Цяпло ў мінскіх кватэрах пачне з’яўляцца на наступным тыдні

Цяпло ў мінскіх кватэрах пачне з’яўляцца на наступным тыдні

Цяпло ў мінскіх кватэрах пачне з’яўляцца на наступным тыдні. Такое рашэнне прынялі сталічныя ўлады, інфармуе БЕЛТА. “Па існуючых правілах падрыхтоўкі да асенне-зімовага перыяду, падача ацяплення ў жыллёвы фонд пачынаецца пры ўмове, калі сярэдняя тэмпература вонкавага паветра на працягу пяці дзён не перавышае 8 градусаў, — кажа Ігар Тур, начальнік Мінскага гарадскога ўпраўлення па нагляду за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў. — Мяркуецца, што ўжо з панядзелка-аўторка пачнецца ацяпленне жылога сектара сталіцы".

Як вядома, ацяпляць школы, дзіцячыя садкі, бальніцы Мінска пачалі яшчэ 3 кастрычніка ў сувязі з умовамі надвор’я і неспрыяльным прагнозам на бліжэйшыя дні. Цяпло ў сацыяльных аб’ектах у той і ў наступныя дні з’явілася па ўсёй краіне.

У бліжэйшыя дні ў Мінску прагназуюцца дажджы, удзень тэмпература паветра не будзе перавышаць 11-12 градусаў цяпла, уначы яна складзе 5-9 градусаў са знакам плюс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі