Цягнікі “Аўтазаводскай” лініі метро стануць даўжэйшымі на адзін вагон

Сёлета парк сталічнага метро ўжо папоўніўся 18 новымі вагонамі, якія прыбылі з Расіі. Цяпер падземка чакае яшчэ 11 вагонаў, якія прыбудуць у Мінск у другім квартале гэтага года. Пасля гэтага ўсе цягнікі другой лініі метро павялічацца на адзін вагон. Як адзначае газета "Вечерний Минск", дадатковы пяты вагон дазволіць перавозіць на 20 адсоткаў больш пасажыраў. У перспектыве плануецца скараціць інтэрвал руху ў гадзіны пік на 30 секундаў — тады ён будзе складаць дзве хвіліны, як на першай лініі метро. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі