Цягнік “Мінск-Варшава” застаецца, Белчыгунка дамовілася з палякамі

Яшчэ ў сакавіку набыць квіткі на цягнік “Мінск-Варшава” было магчыма толькі да канца красавіка. Некалькі дзён таму абмежаванне знялі.

“Я не хачу варажыць, але ужо ёсць папярэдняя дамова з польскім бокам, цягнік застаецца. Як мінімум да зімы “Мінск-Варшава” будзе хадзіць. Нічога не змяняецца, час адпраўлення таксама пакідаем традыцыйным”, — расказваў Еўрарадыё першы намеснік кіраўніка пасажырскай службы Беларускай чыгункі Андрэй Кашко.

Інфармацыя аб магчымай адмене гэтага міжнароднага цягніка з’явілася яшчэ напрыканцы мінулага года. А ў сакавіку 2015-га Беларуская чыгунка ўвогуле спыніла продаж квіткоў. Сярод прычын галоўнай называлася нерэнтабельнасць — сярэдняя колькасць пасажыраў не дацягвала і да 40 чалавек з амаль 200 магчымых. На адмене цягніка настойваў польскі бок, для якога “Варшава-МІнск” таксама стаў нявыгадным. Беларусы былі вымушаныя штомесяц даплочваць за выкарыстанне польскай чыгункі.

Фота — n1.by                                                            

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі