Цягнік “Мінск-Кіеў” больш не будзе спыняцца на мяжы

Пра гэта Еўрарадыё расказаў прэс-сакратар Памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка:



“Сёння мы праводзім першае афармленне цягніка “Мінск — Кіеў”. З сённяшняга дня памежнае афармленне яго пасажыраў будзе адбывацца ў Мінску і Кіеве, без начнога прыпынку на мяжы”

Паводле яго словаў, пераход да гэтага быў запланаваны даўно і ніяк не звязаны з украінскімі падзеямі апошніх месяцаў. На дадзены момант абстаноўка на беларуска-украінскай мяжы спакойная, беларускія памежнікі ўзаемадзейнічаюць з украінскімі.



Фірмовы цягнік “Мінск — Кіеў “Белы бусел” адпраўляецца з Мінска ўвечары і прыбывае ва ўкраінскую сталіцу раніцай наступнага дня. Дагэтуль ён спыняўся на мяжы прыкладна а 2-й гадзіне ночы для памежнага і мытнага афармлення пасажыраў, што прыносіла ім дадатковыя нязручнасці — працэдуры на абедзвюх межах займалі прыкладна 1,5 гадзіны.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі