Цягнік Мінск — Адлер трапіў у ДТЗ у Расіі, пацярпелі амаль 20 чалавек

Цягнік Мінск — Адлер трапіў у ДТЗ у Расіі, пацярпелі амаль 20 чалавек

Цягнік Мінск — Адлер трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне ў Краснадарскім краі Расіі. Пад раніцу 3 лістапада ён сутыкнуўся з грузавіком КамАЗ на чыгуначным пераездзе паміж станцыямі Цімашэўскай і Ведмідаўка. Кіроўца машыны выехаў на пераезд перад цягніком, які набліжаўся, але не паспеў праскочыць. Машыніст заўважыў грузавік і прымяніў экстранае тармажэнне, аднак адлегласць была малой і пазбегнуць сутыкнення не атрымалася.

У выніку здарэння пацярпелі каля 20 чалавек, чацвярых шпіталізавалі (у тым ліку машыніста і памочніка машыніста цягніка, кіроўцу КамАЗа). Адзін з пацярпелых у цяжкім стане. Яшчэ 15 пасажыраў цягніка звярнуліся да медыкаў са скаргамі на лёгкія траўмы.

Цягнік №301 Мінск — Адлер перавозіў 650 чалавек, у тым ліку 188 дзяцей. Расійскія праваахоўнікі расследуюць здарэнне. Паводле папярэдняй версіі, вінаваты ў аварыі кіроўца грузавіка, паведамляе ТАСС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі