ЦВК не пусціць дэмакратаў ва ўчастковыя камісіі

Цэнтрвыбаркам Беларусі праігнараваў прапановы лідэраў апазіцыйных палітычных партый. Як заявіла 29 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Менску старшыня Цэнтральнай камісіі Лідзія Ярмошына, Цэнтрвыбаркам не мае намер дафармоўваць участковыя выбарчыя камісіі. Нагадаем, прапанова дафармаваць участковыя камісіі ўтрымліваецца ў звароце прэзідыума палітрады Аб'яднаных дэмакратычных сіл (АДС) да кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Ўладзіміра Макея.

Прапанова зробленая ў сувязі з мінімальным уключэннем ва ўчастковыя камісіі прадстаўнікоў АДС: з больш за 1.300 прэтэндэнтаў уключана меней за 50. Паводле Ярмошынай, участковыя камісіі "сфармаваныя амаль у поўным складзе ў адпаведнасці з праведзеным фінансаваннем". "Фінансаванне выддзялялася з разліку 14 чалавек у камісіі ў Мінску і 12 — у іншых гарадах і раёнах. На большае грошай няма", — сказала старшыня Цэнтрвыбаркама. Ярмошына падкрэсліла, што дафармаванне ўчастковых камісій таксама не прадугледжана выбарчым заканадаўствам.

Хартыя-97

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі