ЦВК: На 18:00 яўка на мясцовых выбарах склала 70,54%
На 18:00 яўка на мясцовых выбарах у Беларусі склала 70,54%, прагаласавалі 4 млн 882 тысячы 786 чалавек, інфармуе Цэнтрвыбаркам. Па-ранейшаму лідарства трымае Віцебская вобласць — 77,29%. Найменшы адсотак у Мінску — 58,20%. Выбарчыя ўчасткі закрыюцца а 20-й гадзіне.
Па дадзеных ЦВК, датэрмінова прагаласавала 34,95% выбарцаў. Гэта рэкордная лічба, калі параўноўваць з мясцовымі выбарамі, пачынаючы ад 2007 года.
Фота: http://rec.gov.by